Top.Mail.Ru

«Белпошта» папярэджвае пра новую схему махлярства

РУП «Белпошта» звяртае ўвагу на новую схему махлярства для падману кліентаў, паведаміла БелТА са спасылкай на сайт прадпрыемства. 


Зламыснікі накіроўваюць па электроннай пошце і ў месенджарах паведамленні аб неабходнасці ўдакладнення адраса дастаўкі паштовага адпраўлення з указаннем спасылкі ў інтэрнэце. 

Пры пераходзе па паказаным адрасе кліент трапляе на фішынгавы сайт, дзе ў яго запытваюцца дадзеныя банкаўскай аплатнай карты. 

РУП «Белпошта» звяртае ўвагу, што прадпрыемства накіроўвае кліентам паведамленні пра паступленне паштовых адпраўленняў толькі інфармацыйнага характару. Рассылка паведамленняў, якія паказваюць на неабходнасць аплаты паштовых паслуг па спасылцы ў рэжыме онлайн з наступным уводам дадзеных банкаўскіх плацежных карт, не ажыццяўляецца.

«Белпошта» просіць кліентаў быць уважлівымі пры пераходзе па спасылках і нагадвае, што адрас афіцыйнага сайта прадпрыемства — belpost.by.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю