Нацыянальны статыстычны камітэт ажыццявіў першую ацэнку ВУП за студзень—красавік гэтага года. Паводле яго даных, аб’ём ВУП у бягучых цэнах склаў 94,5 мільярда рублёў, або ў супастаўных цэнах 100,2 % да аналагічнага ўзроўню мінулага года.
Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені—красавіку 2026-га ў адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 110 %.
У Белстаце агучылі і іншыя ключавыя паказчыкі.
Так, пасажыраабарот транспарту за мінулы перыяд склаў 8785,5 мільёна пасажыра-кіламетраў, або 108,3 % да адпаведнага перыяду 2025 года. Паслугамі пасажырскага транспарту скарысталіся 564,8 мільёна чалавек, або 101 % да аналагічнага ўзроўню 2025 года. Ажывае і грузаабарот транспарту, які за чатыры месяцы года склаў 23 288,9 мільёна тона-кіламетраў, або 100,2 % да адпаведнага перыяду 2025 года.
Не стаіць на месцы і тавараабарот. Так, рознічны тавараабарот у студзені—красавіку 2026-га склаў 34,7 мільярда рублёў, або 106,2 % у супастаўных цэнах да такога ж узроўню мінулага года.
У Белстаце падлічылі, што аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў 31,8 рубля супраць 28,5 рубля за аналагічны перыяд папярэдняга года.
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 96,2 % рознічнага тавараабароту краіны, у студзені—красавіку 2026-га склаў 33,4 мільярда рублёў, або 106,6 % у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.
Аптовы тавараабарот за мінулы перыяд гэтага года склаў 58,3 мільярда рублёў, або 98 % у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня—красавіка мінулага года.
Тавараабарот грамадскага харчавання склаў 2,4 мільярда рублёў, або 99,4 % у супастаўных цэнах да аналагічнага ўзроўню мінулага года.
Прыраслі мы і па многіх паказчыках у аб’ёме прамысловай вытворчасці. Напрыклад, плюсуем па такіх відах эканамічнай дзейнасці, як «горназдабыўная прамысловасць» і «забеспячэнне электраэнергіяй, га-
зам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам». У параўнанні з аналагічным перыядам 2025-га тэмп росту склаў 102,4 % і 108,7 % адпаведна.
Увогуле за чатыры месяцы гэтага года аб’ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў 70 мільярдаў рублёў, або ў супастаўных цэнах 97,5 % да ўзроўню студзеня—красавіка 2025-га.