Top.Mail.Ru
63

Белстат: колькасць электрамабіляў ва ўласнасці беларусаў за 2025 год вырасла ў 2,2 раза

Колькасць электрамабіляў ва ўласнасці беларусаў за 2025 год вырасла ў 2,2 раза, паведамляе БелТА.


На канец 2025 года ў рэспубліцы, паводле даных МУС, у асабістай уласнасці грамадзян зарэгістравана больш як 3 млн 190 тыс. легкавых аўтамабіляў. «За мінулы год адзначаны рост у 2,2 раза колькасці легкавых электрамабіляў, якія знаходзяцца ў асабістай уласнасці грамадзян, колькасць якіх склала 44,7 тыс. штук (на 1 студзеня 2025 года — 20,7 тыс. штук)», — адзначылі ў Белстаце.

У 1,5 раза павялічылася і колькасць зарадных станцый (прылад, калонак) для зарадкі электрамабіляў. Паводле даных Мінэнерга, іх колькасць склала 2026 штук (на 1 студзеня 2025-га — 1323 штукі).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю