Пятая частка ўсіх даследчыкаў у Беларусі мае вучоную ступень, паведамляе Белстат.
Структура персаналу, занятага навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі, апошнія гады практычна нязменная: даследчыкі — 64,7 працэнта, тэхнікі — 7,7 працэнта, дапаможны персанал — 27,6 працэнта. Пры гэтым пятая частка ўсіх даследчыкаў мае вучоную ступень: доктара навук — 513 чалавек, кандыдата навук — 2717.
У агульнай колькасці даследчыкаў жанчыны склалі 38,9 працэнта (дактары навук — 22,6 працэнта і кандыдаты навук — 41,2 працэнта).
Маладыя людзі ва ўзросце да 29 гадоў (уключна) склалі 21,7 працэнта ад агульнай колькасці даследчыкаў.
У прафесійнай структуры навуковых кадраў пераважаюць спецыялісты ў галіне тэхнічных і прыродазнаўчых навук.