Top.Mail.Ru
277

Белстат расказаў, колькі і які алкаголь купляюць беларусы

Гарэлка апынулася на другім месцы па аб'ёмах спажывання.

У Белстаце раскрылі, колькі алкаголю п’юць у нашай краіне. Заадно прывялі і даныя па канкрэтных відах спіртных напояў, піша Tochka.by.

Паводле статыстыкі, у 2024-м узровень спажывання алкаголю ў Беларусі (для грамадзян старэйшых за 15 гадоў у абсалютным алкаголі) склаў 11,1 л. Пры гэтым у 2023 годзе паказчык быў вышэйшы — 11,5 л.

У той жа час аб’ём спажывання зарэгістраванага алкаголю на душу насельніцтва быў на ўзроўні 10,5 л. У 2023-м — 10,9 л.

Таксама Белстат прывёў статыстыку па асобных відах спіртазмяшчальнай прадукцыі. Яна прыведзена ў дэкалітрах (дал; 1 дэкалітр = 10 літраў) і выглядае наступным чынам:

  1. піва — аб’ём спажывання склаў 46 597 тыс. дал

  2. гарэлка — 8 329 тыс. дал

  3. слабаалкагольныя напоі — 4 968 тыс. дал

  4. віно пладовае — 4 177 тыс. дал

  5. віно вінаграднае — 3 536 тыс. дал

  6. каньяк, каньячныя напоі і брэндзі — 1 229 тыс. дал.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю