Колькасць насельніцтва ў Беларусі на 1 студзеня бягучага года склала 9 056 080 чалавек. Пра гэта паведамілі ў Белстаце.
У асобных гарадах Беларусі колькасць насельніцтва павялічылася. Так, у Брэсце і Гродне яна вырасла на 0,3% і склала 347 138 чалавек і 364 902 чалавекі адпаведна.
Рост колькасці таксама адзначаецца ў такіх гарадах-спадарожніках, як Смалявічы — на 2,9%, Фаніпаль — на 1,7%.
У Белстаце дадалі, што многія еўрапейскія дзяржавы сутыкаюцца з праблемай скарачэння колькасці насельніцтва. За год колькасць насельніцтва ў Эстоніі скарацілася на 0,5%, Латвіі — на 2%, колькасць жыхароў Венгрыі таксама зменшылася на 0,5%.