Top.Mail.Ru

Белстат: Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў кастрычніку склала Br2758,6

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у кастрычніку 2025 года склала Br2758,6. Пра гэта паведамілі ў Белстаце, перадае БелТА.



Самая высокая сярэдняя заработная плата зафіксавана ў Мінску — Br3653, 5. У Мінскай вобласці яна склала Br2800,2, Брэсцкай — Br2470,2, Гродзенскай — Br2468,7, Гомельскай — Br2444,9, Магілёўскай — Br2315, 6 і Віцебскай — Br2286,1.

Самыя высокія заробкі — у работнікаў сферы інфармацыі і сувязі: Br5960, фінансавай і страхавой дзейнасці — Br3992,2, будаўніцтва — Br3677, прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці — Br3390,9, прамысловасці — Br2912,2, транспартнай дзейнасці, складзіравання, паштовай і кур’ерскай дзейнасці — Br2694,1.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю