Top.Mail.Ru

Белстат: сярэдняя зарплата ў Беларусі ў студзені склала 2757,1 бел. руб.

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у Беларусі ў студзені склала 2757,1 бел. рублёў. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


Самая высокая сярэдняя заработная плата зафіксавана ў Мінску — 3747,8 бел. руб. У Мінскай вобласці яна склала 2789,3 бел. руб., Гродзенскай — 2411,4 бел. руб., Гомельскай — 2400,8 бел. руб., Брэсцкай — 2399,6 бел. руб., Віцебскай — 2307,1 бел. руб. і Магілёўскай — 2271,9 бел. руб. 

Самыя высокія зарплаты зафіксаваныя ў работнікаў сферы інфармацыі і сувязі — 6536,4 бел. руб., фінансавай і страхавой дзейнасці — 4799,3 бел. руб., прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці — 3232,8 бел. руб., будаўніцтва — 3177,1 бел. руб., прамысловасці — 2811,6 бел. руб., аперацый з нерухомай маёмасцю — 2473 бел. руб.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю