Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у верасні 2025 года склала Br2746,4. Пра гэта паведаміла БелТА.
Самая высокая сярэдняя заработная плата зафіксавана ў Мінску — Br3620. У Мінскай вобласці яна склала Br2800,5, Гродзенскай — Br2446,5, Брэсцкай — Br2435,1, Гомельскай — Br2462,6, Магілёўскай — Br2308, 5 і Віцебскай — Br2299.
Самыя высокія заробкі ў работнікаў сферы інфармацыі і сувязі — Br5897,2, фінансавай і страхавой дзейнасці — Br3803,5, будаўніцтва — Br3639,4, прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці — Br3389,1, прамысловасці — Br2908,1, транспартнай дзейнасці, складзіравання, паштовай і кур’ерскай дзейнасці — Br2646,3.