Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у жніўні 2025 года склала Br2762,7. Пра гэта БелТА паведамілі ў Белстаце.
Самая высокая сярэдняя заработная плата зафіксавана ў Мінску — Br3596,8. У Мінскай вобласці яна склала Br2889,7, Гродзенскай — Br2474,1, Брэсцкай — Br2461,8, Гомельскай — Br2438,8, Магілёўскай — Br2335,1 і Віцебскай — Br2323,2.
Самыя высокія заробкі ў работнікаў сферы інфармацыі і сувязі — Br5883,7, фінансавай і страхавой дзейнасці — Br3736,2, будаўніцтва — Br3640,1, прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці — Br3326,8, прамысловасці — Br2914,1, транспартнай дзейнасці, складзіравання, паштовай і кур’ерскай дзейнасці — Br2651,8.