Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў маі 2026 года склала 3003,5 рубля. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Белстаце.
Самая высокая сярэдняя заработная плата зафіксавана ў Мінску — 3891 рубель. У Мінскай вобласці яна склала 3093,9 рубля, Гродзенскай — 2708,6 рубля, Брэсцкай — 2638,7 рубля, Гомельскай — 2660 рубля, Віцебскай — 2578,5 рубля, Магілёўскай — 2551,8 рубля.
Самыя высокія заработкі зафіксаваны ў работнікаў сферы інфармацыі і сувязі — 6076,9 рубля.