Павышэнне закране паслугі мясцовай тэлефоннай сувязі, міжгародніх злучэнняў, доступ у Інтэрнэт byfly, а таксама пакетныя прапановы.
Як зменіцца кошт Інтэрнэту
Некаторыя тарыфы для хатніх карыстальнікаў стануць даражэй. Напрыклад, абаненцкая плата за тарыф «Дамасед Старт» павялічыцца з 17,80 да 18,50 рубля ў месяц. Кошт «Дамасед XXL» вырасце з 19,75 да 20,70 рубля, «Супердамасед» — з 22,75 да 23,85 рубля, а «Дамасед Ультра» — з 25 да 26,25 рубля.
Зменіцца і кошт тарыфу «Рэкорд 50 new»: замест 27 рублёў абаненты будуць плаціць 28,35 рубля ў месяц.
Змены закрануць таксама тарыфы, якія ўжо знаходзяцца ў архіве. Так, абаненцкая плата за «Сацыяльны анлім 10» павялічыцца з 14,75 да 16,95 рубля ў месяц. Тарыф «Рэкорд 100%» падаражэе з 29,80 да 31,25 рубля