РУП «Белтэлекам» з 29 лістапада плануе павысіць тарыфы на некаторыя паслугі для фізічных і юрыдычных асоб, паведамілі на прадпрыемстве, перадае sb.by.
Як вынікае са звестак на сайце кампаніі, змены закрануць шэраг паслуг мясцовай і міжгародняй сувязі, тарыфы на інтэрнэт (byfly) і пакетныя прапановы. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце «Белтэлекама».
Як раней паведамляла сеткавае выданне «sb.by», РУП «Белтэлекам» планавала ўвесці новыя тарыфы з пачатку лістапада, аднак за некалькі дзён да гэтага адклала рашэнне праз тэхнічныя прычыны.