Top.Mail.Ru

«Берагчы старонкі нашай гісторыі». У Магілёве адкрылі маладзёжны форум Саюзнай дзяржавы

6 верасня ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова прайшло ўрачыстае адкрыццё маладзёжнага форуму Саюзнай дзяржавы «Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці», паведамляе БелТА.



У Магілёве сабраліся маладыя дэпутаты, парламентарыі, гісторыкі, у ліку якіх — вучоныя і выкладчыкі з Беларусі і Расіі. 5 верасня яны прынялі ўдзел у адкрыцці фестывалю «Моладзь — за Саюзную дзяржаву», а ўжо 6 верасня працуюць па тэматычных секцыях.

OFOI8842_result (1).jpg

OFOI8806_result (1).jpg

Як адзначыў падчас адкрыцця рэктар МДУ імя А. А. Куляшова і мадэратар адной з секцый Дзяніс Дук, у гісторыі магілёўскай ВНУ Вялікая Айчынная вайна пакінула свой глыбокі след. «Многія нашы выкладчыкі, студэнты з першых дзён вайны сышлі на фронт. І сёння памяць пра гэтыя падзеі, якая праламляецца праз выхаванне маладога пакалення, з’яўляецца краевугольным каменем. І калі мы бачым спробы фальсіфікаваць гісторыю, бачым скажэнне гісторыі, то нашым студэнтам вельмі проста тлумачыць рэальнае становішча спраў. Мы вязем іх на месцы баявой славы, дзе равеснікі нашых студэнтаў пралівалі кроў. І калі хлопцы бачаць гэтую жывую гісторыю праз гісторыі сваёй сям’і, свайго ўніверсітэта, сваіх аднагодкаў, яны разумеюць, на чыім баку гістарычная праўда», — адзначыў ён.

OFOI8862_result (1).jpg

Адна з місій ВНУ ў Магілёве — трансляваць гістарычную праўду людзям. «І ў гэтым плане нам таксама ёсць на чым стаяць, бо калі мы гаворым праўду, то казаць яе вельмі лёгка. Генпракуратура кожны год устанаўлівае колькасць спаленых вёсак. Лік пераваліў далёка за 10 тыс. І зразумела, што калі мы называем гэтыя рэчы і паказваем карнікаў, якія палілі беларускія вёскі, называем іх імёны, ставіць помнікі антыгероям не ўзнікае думкі. Таму мы на правільным шляху. Мы прырастаем новымі фактамі, і гэтыя факты ўплятаем у агульную канву выхаваўчага працэсу ў работы з моладдзю».

Сярод тых, хто стаў удзельнікам форуму, — дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі, выкладчыка Паўночнага (Арктычнага) федэральнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава Герман Рагозін. Ён падзяліўся, што да вывучэння гісторыі яго прывёў і свой, асабісты інтарэс. «Мой прадзед Нічыпар Цітовіч Віннікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны быў партызанам. Лічу, што захаванне гістарычнай памяці — гэта захаванне падмурка, на якім стаяць нашы народы, захаванне нашых народаў як такіх. Найперш гэта частка нашай самасьвядомасьці. Гэта нашы нацыянальныя алмазы, культурныя і духоўныя. І з гэтай мазаікі і атрымліваецца тая карціна, за кошт якой фарміруемся і мы самі».

OFOI8780_result (1).jpg

Малады чалавек адзначыў, што сучасная моладзь прымае эстафету захавання гістарычнай праўды і памяці і будзе перадаваць гэтую эстафету ўжо пакаленням будучым. «І сюды ўкладваюцца і гістарычныя даследаванні, і папулярызацыйныя праекты. Любоў да Радзімы пачынаецца, у першую чаргу, з ведання гісторыі сваёй Радзімы, як малой, так і вялікай. У беларусаў гэта добра атрымліваецца. Сам неаднаразова ездзіў у вашу краіну, па розных яе кутках, і для сябе як гісторык прыкмеціў адну рэч — у вас атрымліваецца ўлічыць, па сутнасці, кожны з перыядаў гісторыі: старажытнасць, сярэднявечча, новае, найноўшы час. У вас атрымліваецца зберагчы старонкі, якія звязваюць нашы краіны, Беларусь і Расію», — падсумаваў ён.

000023_1757153222_735841_big (1).jpg

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю