У Беларусі 29 лістапада ападкаў не чакаецца, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Аб гэтым паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Надвор’е прагназуецца воблачнае з праясненнямі, ападкаў не чакаецца. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы.
Тэмпература паветра складзе 1-6 градусаў ніжэй за нуль.