Top.Mail.Ru

Без ападкаў і да +22°С. Сіноптыкі расказалі аб надвор’і ў нядзелю

У Беларусі 13 верасня будзе пераважна без ападкаў, ноччу і раніцай месцамі чакаецца туман, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У нядзелю чакаецца пераменная воблачнасць. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў, слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра ноччу складзе 3-9 градусаў цяпла, у паўднёвых раёнах — ад 10 да 12 градусаў. Днём будзе 16-22 градусы вышэй за нуль.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю