Якое надвор’е чакае беларусаў 23 мая, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. У начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 5-10 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе — да плюс 12. Днём будзе 18-24 градусы вышэй за нуль.