Top.Mail.Ru
157

Бібліятэку Луўра затапіла бруднай вадой з-за працёку труб

Ад 300 да 400 дакументаў пацярпелі пры затапленні бібліятэкі парыжскага Луўра бруднай вадой, якое адбылося ў канцы лістапада ў выніку працёку старых труб. Пра гэта піша РІА «Новости» са спасылкай на заяву намесніка галоўнага адміністратара музея Франсіса Стэйнбока. Пра гэта паведаміла БелТА.


«Затапленне закранула адну з трох залаў бібліятэкі дэпартамента егіпецкіх старажытнасцяў. Вядома, што шкода была нанесеная 300-400 работам, цяпер мы праводзім поўны падлік. Гэтыя творы намоклі ў выніку працёку трубы... Іх вынеслі, раскрылі, і цяпер праводзіцца тонкая праца па іх асушэнні — старонка за старонкай — з дапамогай прамакальнай паперы», — сказаў Стэйнбок у эфіры тэлеканала BFMTV. 


Паводле яго слоў, пацярпелі толькі перыядычныя і даведачныя выданні, археалагічныя часопісы, да якіх звяртаюцца егіптолагі, супрацоўнікі Луўра і студэнты. Самыя старыя з іх датуюцца канцом XIX стагоддзя, іншыя — пачаткам XX стагоддзя. 

Стэйнбок прызнаў, што аб праблемах з сістэмай вентыляцыі і ацяплення, якая якраз працуе на аснове падачы па трубах гарачай або халоднай вады, было вядома ўжо на працягу некалькіх гадоў. Пацярпелая зона музея лічыцца ў спісе памяшканняў, дзе будзе праводзіцца абнаўленне гэтай сістэмы.

Інцыдэнт адбыўся 26 лістапада, удакладняе BFMTV. Ён быў выкліканы памылковым адкрыццём клапана, якое і прывяло да буйнога затаплення залы бібліятэкі бруднай вадой. 

У сярэдзіне лістапада Луўр паведаміў пра закрыццё для наведвальнікаў адной са сваіх галерэй з-за крохкасці перакрыццяў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю