Top.Mail.Ru
122

Біржавы кошт серабра працягвае зніжацца

Кошт ф’ючарса на серабро з пастаўкай у сакавіку 2026 года на біржы Comex (падраздзяленне Нью-Ёркскай таварнай біржы) зніжаўся больш чым на 11 %. Пра гэта сведчаць даныя таргоў, паведамляе БелТА.


Па даных на 6:00 па мінскім часе, кошт каштоўнага металу на біржы складаў $73,415 за тройскую ўнцыю, што азначала страту 11,87 %.

Ужо да 8:00 па мінскім часе кошт серабра запаволіў зніжэнне і знаходзіўся на ўзроўні $75,79 за тройскую ўнцыю (-9,02 %). У гэты ж час ф’ючарс на золата з пастаўкай у красавіку 2026 года апускаўся на 1,4 % да $ 4881,4 за тройскую ўнцыю.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю