Top.Mail.Ru
199

Біржавы тавараабарот Брэсцкай вобласці з Кітаем вырас больш чым у тры разы

За 11 месяцаў гэтага года сума біржавых здзелак паміж прадпрыемствамі Брэсцкай вобласці і суб’ектамі гаспадарання Кітайскай Народнай Рэспублікі дасягнула 7 мільёнаў долараў. Гэта ў 3,3 раза больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамілі ў прэс-службе БУТБ. 


У структуры ўзаемнага тавараабароту пераважаў экспарт тавараў, вырабленых у Брэсцкай вобласці. Яго доля ў агульным аб’ёме біржавых здзелак з удзелам брэсцкіх і кітайскіх кампаній склала 76 % у вартасным выражэнні.

Такой статыстыкай падзяліўся кіраўнік прадстаўніцтва Беларускай універсальнай таварнай біржы ў Шанхаі Аляксей Дыкуша падчас сустрэчы з афіцыйнай дэлегацыяй Брэсцкай вобласці на чале з губернатарам рэгіёна Пятром Пархомчыкам. На мерапрыемстве таксама прысутнічаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў.

— Экспарт брэсцкіх тавараў у Кітай у параўнанні з мінулым годам павялічыўся ў 3,3 раза, да 5,3 мільёна долараў. Асноўнымі драйверамі росту сталі продажы мясных паўфабрыкатаў з ялавічыны, піламатэрыялаў іглічных парод, салодкасметанковага масла і сухога абястлушчанага малака. Акрамя таго, у невялікіх аб’ёмах ажыццяўляліся пастаўкі лому чорных металаў. Што датычыцца імпарту з Кітая, то прадпрыемствы Брэсцкай вобласці выкарыстоўвалі біржавы механізм галоўным чынам для закупкі харчовай сыравіны. Па гэтым паказчыку тэмп росту да мінулага года склаў 340 %, — расказаў кіраўнік прадстаўніцтва БУТБ у Шанхаі.

Па выніках візіту дэлегацыі Брэсцкай вобласці ў Шанхайскі офіс БУТБ дасягнута дамоўленасць аб актывізацыі ўдзелу брэсцкіх таваравытворцаў у біржавых таргах з мэтай рэалізацыі і набыцця тавараў на рынку КНР.

Па даных біржы, у бягучым годзе на рэгулярнай аснове біржавыя здзелкі з кітайскімі кампаніямі заключалі 15 суб’ектаў гаспадарання Брэсцкай вобласці — як дзяржаўнай, так і прыватнай формы ўласнасці. У сувязі з гэтым асаблівую ўвагу плануецца надаць пашырэнню пула такіх удзельнікаў. Пры гэтым прадстаўніцтва БУТБ у Шанхаі выказала гатоўнасць аказваць садзейнічанне прадпрыемствам Брэсцкай вобласці ў пошуку контрагентаў на тэрыторыі Кітая, арыентуючыся на інфармацыю, указаную ў заяўках на продаж або куплю.

Чытайце таксама: У Кітаі пашыраецца імгненны рознічны гандаль

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю