Top.Mail.Ru
465

Блакавальная абарона, адсутнасць мэблі ля вокнаў. Як павысіць бяспеку дзяцей дома

У Беларусі з пачатку года шасцёра дзяцей загінулі ў выніку выпадзення з вокнаў. Такая інфармацыя апублікаваная на афіцыйным сайце Генеральнай пракуратуры, паведамляе БелТА.


«У краіне працягваюць фіксавацца выпадкі, звязаныя з выпадзеннем дзяцей з вокнаў. За мінулы перыяд 2025 года пры такіх абставінах ужо загінулі шасцёра непаўналетніх. За аналагічны час 2024-га — адно дзіця», — праінфармавалі ў Генпракуратуры.

Каб не дапусціць трагедыі, рэкамендуецца выкарыстоўваць блакавальную абарону для вокнаў. Побач з імі не варта ставіць мэблю, каб дзіця не магло ўзлезці на падваконнікі. Лепш пазбягаць поўнага адкрыцця вокнаў пры ветранні, а таксама ўлічваць, што маскітнымі сетка не абараняе ад падзення. Бацькоў заклікаюць не пакідаць дзяцей без нагляду.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю