Top.Mail.Ru
207

Блакітны брыльянт Mellon Blue прадалі на аўкцыёне ў Жэневе за $25,6 млн

Рэдкі блакітны брыльянт Mellon Blue вагой 9,51 карата, які раней належаў Рэйчэл Мэлан, амерыканскаму філантропу і блізкай сяброўцы былой першай лэдзі ЗША Жаклін Кенэдзі, быў прададзены ў Жэневе за 20,5 млн швейцарскіх франкаў ($25,6 млн). Пра гэта паведамляе БелТА.


Паводле яго інфармацыі, дзякуючы насычанаму колеру Mellon Blue трапіў у рэдкую катэгорыю яркіх фантазійных камянёў, у якую ўваходзяць менш за 1 % ад усіх рэдкіх блакітных брыльянтаў. Акрамя таго, камень не мае ўнутраных дэфектаў. Па словах кіраўніка аддзела ювелірных вырабаў Christie’s у Жэневе Макса Фасета, гэты камень лічыцца «адным з самых выдатных каляровых камянёў, якія калі-небудзь з’яўляліся на рынку».

Брыльянт быў упершыню выстаўлены на таргі пасля смерці Мэлан у 2014 годзе і прададзены за рэкордныя $32,6 млн. Новы ўладальнік адрэстаўраваў камень, каб палепшыць яго празрыстасць. У выніку камень страціў сваю першапачатковую вагу ў 9,75 карата і быў перароблены з кулона ў пярсцёнак.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю