Top.Mail.Ru

«БНТУ-БелАЗ» і «Гомель» разыграюць жаночы Суперкубак па гандболе

«БНТУ-БелАЗ» сустрэнецца з гандбалісткамі «Гомеля» ў матчы за жаночы Суперкубак Беларусі, паведамляе БелТА.



У мінулым сезоне падапечныя Канстанціна Шараварава сталі чэмпіёнкамі і ўладальніцамі Кубка Беларусі, а гамяльчанкі заваявалі серабро нацыянальнага першынства і дайшлі да фіналу кубкавага розыгрышу.

Паядынак за першы трафей новага сезона адбудзецца на пляцоўцы спарткомплексу «Алімпік» у Маладзечне (пачатак гульні ў 19.00). На мінулым тыдні ў першым туры 35-га жаночага чэмпіянату краіны «БНТУ-БелАЗ» разграміў на сваёй пляцоўцы «Віцябчанку» з розніцай 27 мячоў — 47:20. А вось гандбалісткі «Гомеля» ў сябе дома з мінімальнай перавагай адолелі брэсцкі клуб «Бярэсце» — 30:29. Розыгрыш Суперкубка пройдзе пяты раз, да гэтага «Гомель» тройчы станавіўся яго ўладальнікам (2022, 2023, 2025), а ў 2024 годзе трафей выйграў «БНТУ-БелАЗ».

У суботу, 5 верасня, на пляцоўцы брэсцкага спарткомплексу «Вікторыя» за мужчынскі Суперкубак паспрачаюцца «Мяшкоў Брэст» і сталічны СКА. У мінулым сезоне брастаўчане сталі чэмпіёнамі, а мінчане выйгралі Кубак Беларусі. У трох першых розыгрышах Суперкубак браў «Мяшкоў Брэст», а год таму поспеху дабіліся сталічныя армейцы. Сёння саіскальнікі першага трафея правядуць стартавыя сустрэчы новага нацыянальнага першынства. «Мяшкоў Брэст» прыме ў сябе дома «МАЗ-Оршу», а СКА таксама на сваёй пляцоўцы будзе сапернічаць з Мінскім абласным гандбольным клубам.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю