Top.Mail.Ru

Боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны знойдзены ў рацэ ў Гродзенскім раёне

У Гродзенскім раёне мясцовыя жыхары знайшлі ў Свіслачы выбуханебяспечныя прадметы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.


Выявілася, што гэта снарады часоў Вялікай Айчыннай вайны. На месца прыбылі вадалазы супрацьміннага цэнтра Узброеных Сіл і 557-й інжынернай брыгады. Спецыялісты абследавалі ўчастак ракі на глыбіні 2,5 метра, дасталі небяспечныя знаходкі і знішчылі іх на месцы выяўлення.

«Дзякуючы прафесійным дзеянням ваеннаслужачых і пільнасці грамадзян пагрозы для насельніцтва няма», — падкрэслілі ў абаронным ведамстве.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю