З 1 верасня ўступаюць у сілу змены ў тыпавым навучальным плане ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Пра гэта паведамляе БелТА.
З мэтай фарміравання цэласнай карціны свету, а таксама ўмення крытычна ацэньваць гістарычныя падзеі ў 10-11-х класах будзе выкладацца навучальны прадмет «Гісторыя Беларусі ў кантэксце ў сусветнай гісторыі».
Сярод змяненняў таксама павелічэнне колькасці ўрокаў фізкультуры. «У новым навучальным годзе замест двух урокаў у тыдзень па вучэбным прадмеце „Фізічная культура і здароўе“ будзе тры. Гэта ўведзена для павышэння рухальнай актыўнасці вучняў і стварэння ва ўстановах адукацыі комплекснай сістэмы здароўезберажэння. Адпаведна, будуць унесены змены ў вучэбную праграму па гэтым прадмеце», — растлумачылі ў ведамстве.
Акрамя таго, з 2026 года для ўсіх навучэнцаў 10-х класаў вучэбна-палявыя зборы будуць праводзіцца 10 дзён. «На працягу некалькіх гадоў кадэты і сувораўцы праводзілі вучэбна-палявыя зборы пасля 10-га класа на працягу 10 дзён. Такі фармат добра сябе зарэкамендаваў і будзе распаўсюджаны на ўсіх. Пры гэтым, зборы пачнуцца адразу пасля завяршэння заняткаў у 10-м класе з 26 мая і працягнуцца, як і раней, да 5 чэрвеня», — праінфармавалі ў прэс-службе.
Што тычыцца інклюзіўнай адукацыі, з улікам запытаў ад бацькоў навучэнцаў, якія навучаюцца дома, тыпавым вучэбным планам сярэдняй школы ўстаноўлены гадзіны для асваення прадметаў «Выяўленчае мастацтва», «Асновы бяспекі жыццядзейнасці», «Мастацтва (Айчынная і сусветная мастацкая культура)», «Чарчэнне».
«Змены, унесеныя ў тыпавы навучальны план агульнай сярэдняй адукацыі, накіраваныя на ўдасканаленне адукацыйнага працэсу, а таксама на павышэнне якасці адукацыі», — дадалі ў ведамстве.