Top.Mail.Ru

Больш як 20% плошчаў цукровых буракоў убрана ў Беларусі

Больш як 20% плошчаў цукровых буракоў убрана ў Беларусі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.


Паводле аператыўных даных на 14 верасня, намалочана збожжавых з улікам рапсу 9239 тыс. т. У разрэзе абласцей намалочана: Мінская — 2434 тыс. т, Гродзенская — 1845 тыс. т, Брэсцкая — 1678 тыс. т, Магілёўская — 1215 тыс. т, Гомельская — 1094 тыс. т, Віцебская — 973 тыс. т.

Заарана пад сяўбу азімых збожжавых 888 тыс. га — 59% ад плана ў памеры 1500 тыс. га, што на 360 тыс. га больш, чым у бягучым перыядзе мінулага года. Азімых збожжавых на зерне пасеяна ўсімі рэгіёнамі краіны на плошчы 421 тыс. га, што складае 28% ад плана, усе вобласці ідуць тэмпамі, якія перавышаюць мінулагоднія, адзначылі ў прэс-службе.

У лік дзяржзаказу пастаўлена: харчовага збожжа — 655 тыс. т (99% ад плана ў памеры 663 тыс. т), піваварнага ячменю — 94 тыс. т (109% ад плана ў памеры 86 тыс. т). Кукуруза на сілас убрана з 25% плошчаў. Скошана траў другім укосам на плошчы 948 тыс. га (94% ад плана).

Нарыхтавана сена 589 тыс. т — 82% ад плана, сенажу — 12 656 тыс. т (88%), сіласу — 4735 тыс. т (21%), травяных кармоў — 5138 тыс. т (51%).

Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу — 301 тыс. т дзеючага рэчыва (174% да плана).

Цукровыя буракі ўбраны з 22% плошчаў (24 тыс. га ад плана ў памеры 109 тыс. га). Накапана 1049 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 436 ц/га. У разрэзе абласцей (тыс. т): Мінская — 472, Гродзенская — 362, Брэсцкая — 117, Магілёўская — 96, Віцебская — 2. 

Бульба ўбрана з 20% плошчаў краіны (больш як 4 тыс. га ад плана ў памеры 22 тыс. га). Накапана бульбы 152 тыс. т сярэдняй ураджайнасцю 349 ц/га. У разрэзе абласцей (тыс. т): Магілёўская — 53, Мінская — 34, Брэсцкая — 22, Гомельская — 18, Віцебская — 13, Гродзенская — 12.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю