Top.Mail.Ru
62

Больш як 33 тыс. еўрапейцаў наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года

Больш як 33 тыс. жыхароў еўрапейскіх краін наведалі Беларусь у бязвізавым парадку з пачатку года, паведамілі БелТА ў Дзяржпагранкамітэце.


З 1 студзеня ў Беларусь прыбылі 33 092 замежныя грамадзяніны з 38 еўрапейскіх краін. З пачатку дзеяння бязвізу нашу краіну наведаў 1 291 261 жыхар Еўропы. З Латвіі прыбыў 414 231 іншаземец, з Літвы — 674 426, з Польшчы — 139 639. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь уехалі 62 965 чалавек. Бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін дзейнічае да 31 снежня 2026 года ўключна.

Падрабязная інфармацыя пра бязвізавае наведванне Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку «Граніца Беларусі».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю