Top.Mail.Ru

Больш як 500 паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў паступіла ў міліцыю за суткі

Больш як 500 паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў паступіла ў міліцыю за мінулыя суткі, паведамляе БелТА.


Дзякуючы аператыўнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і пільнасці грамадзян большасць злачынстваў прадухілена. Зарэгістравана 48 злачынстваў, учыненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Аддзелам арганізацыі апрацоўкі махлярскіх аперацый МУС ініцыявана блакіроўка 14 фішынгавых інтэрнэт-рэсурсаў (несапраўдныя гандлёвыя пляцоўкі, банкі або сэрвісы, якія не адрозніць ад сапраўдных), заблакіравана магчымасць плацяжоў па 20 замежных плацежных рэквізітах, якія выкарыстоўваюцца зламыснікамі, прыпынены расходныя аперацыі па 45 рахунках.

Аператыўнікамі затрыманы два кур’еры, якія працавалі ў інтарэсах аферыстаў, у тым ліку адзін іншаземец. У іх канфіскавана амаль 50 тыс. рублёў.

Па спосабе ўчынення проціпраўных дзеянняў лідзіруе купля тавараў у інтэрнэце. Потым ідуць вішынг ад імя нібыта службовых асоб (тэлефонныя махлярствы) і крадзяжы з выкарыстаннем сацсетак.

У МУС нагадалі, што прапановы хуткага і лёгкага заробку або куплі тавараў па значна зніжанай цане ў інтэрнэце нязменна звязаны з рызыкай страты грошай. Залатое правіла пры размове са злачынцамі па тэлефоне — спыніць размову і паведаміць у міліцыю па нумары 102.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю