Top.Mail.Ru
205

Больш як Br1 млн са спецфонду Прэзідэнта будзе накіравана на заахвочванне адораных навучэнцаў і студэнтаў

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, перадае БелТА.



На гэтыя мэты з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду будзе накіравана больш за Br1 млн.

Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі прызначаныя 194 студэнтам ВНУ.

Гранд-прэмій з прысваеннем звання лаўрэата спецыяльнага фонду ўдастоены 38 пераможцаў міжнародных алімпіяд і конкурсаў.

Спецыяльнымі прэміямі заахвочаны 320 навучэнцаў, курсантаў і студэнтаў.

Педагагічным і навуковым работнікам, якія ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё здольнасцяў адораных навучэнцаў і студэнтаў, прысуджана 51 узнагарода.

Прыняцце распараджэння кіраўніка дзяржавы накіравана на выяўленне і падтрымку найбольш матываванай адоранай моладзі, стварэнне спрыяльных умоў для паспяховай вучобы, стымуляванне прафесійнага росту педагогаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю