Пенсіянер з Мінска перадаў ашуканцам больш як Br260 тыс. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У Заводскае РУУС звярнуўся 85-гадовы жыхар сталіцы, якому патэлефанавалі на хатні нумар, прапанавалі падоўжыць дагавор на аказанне паслуг сувязі і выманілі пашпартныя даныя. Неўзабаве праз месенджар з ім звязаліся нібыта праваахоўнікі і расказалі, што ад яго імя здзяйсняюцца незаконныя фінансавыя аперацыі. Каб не стаць фігурантам крымінальнай справы і пазбегнуць вобыску з канфіскацыяй наяўных грошай, яму настойліва рэкамендавалі перадаць усе грошы нібыта кур’еру Нацбанка для дэкларавання.
Пенсіянер сабраў усе зберажэнні, абнаявіў банкаўскія рахункі і перадаў ілжэсупрацоўніку банка больш як Br260 тыс. у эквіваленце.
Па гэтым факце праводзіцца праверка.