Больш за 1,3 тыс. чалавек памерлі ў Еўропе за апошні тыдзень з-за моцнай спёкі. Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Аданам Гебрэесус.
«З 21 чэрвеня ў Еўропе зафіксавана больш за 1300 выпадкаў смерці, звязаных з высокімі тэмпературамі», — напісаў кіраўнік СААЗ у сацыяльнай сетцы X.
Паводле яго слоў, Еўропа з’яўляецца самым хутканагравальным кантынентам на Зямлі, дзе тэмпература павышаецца прыкладна ўдвая хутчэй за сярэднесусветныя тэмпы. Цяпер каля 150 млн чалавек жывуць ва ўмовах экстрэмальнай спёкі.
«Цеплавы стрэс часта называюць „ціхім забойцам“, а еўрапейскія дамы, рабочыя месцы і школы не разлічаны на такія тэмпературы», — адзначыў Гебрэесус. Ён дадаў, што хвалі спякоты, якія раней здараліся раз у пакаленне, цяпер адбываюцца амаль штогод з-за змянення клімату і глабальнага пацяплення.
СААЗ заклікала еўрапейскія краіны ўкараняць спецыяльныя планы дзеянняў у сферы аховы здароўя для абароны насельніцтва ад экстрэмальнай гарачыні ў рамках больш шырокай палітыкі адаптацыі да змянення клімату.