Top.Mail.Ru

Больш за 1,5 тыс. транспартных сродкаў чакаюць уезду ў Польшчу

Польскі кірунак застаецца найбольш загружаным на шляху ў краіны Еўрасаюза, паведамілі БелТА ў Дзяржпагранкамітэце.



Уезду ў Польшчу чакаюць 775 легкавікоў і 780 грузавікоў. Супрацоўнікі сумежных пагранпераходаў за суткі прынялі на сваю тэрыторыю каля 33% транспарту ад нормы.

Уезду ў Літву чакаюць 320 грузавых аўтамабіляў. Літоўскія кантралюючыя службы аформілі 70% транспарту ад нормы за суткі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю