Warner Bros. патраціць 1 млрд фунтаў стэрлінгаў (каля $1,25 млрд) на стварэнне міні-горада ў Вялікабрытаніі для здымак серыяла «Гары Потэр». Пра гэта паведамляе Smartpress.
Новая лакацыя з’явіцца ў студыі ў Хартфардшырэ. Гэта будзе не проста здымачная пляцоўка, а паўнацэнны кінакомплекс з дарогамі, паркоўкамі, школай для акцёраў, медыцынскім цэнтрам і памяшканнямі для жывёл, занятых у серыяле.
Вядома, што адзін з культавых аб’ектаў франшызы — дом на Цісавай вуліцы — у новым серыяле будзе выглядаць інакш: яго афармляюць у псеўдацюдараўскам стылі.
Акцеры серыяла пра Гары Потэра
Серыял экранізуе ўсе сем кніг Джоан Роўлінг — кожнаму раману будзе прысвечаны асобны сезон. Старт здымак запланаваны на сярэдзіну лета 2025 года. Першапачаткова серыял хацелі выпусціць у 2026 годзе, але рэліз быў ссунуты на 2027 год.