Top.Mail.Ru

Больш за 10,5 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы намалацілі ў Беларусі

У сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках Беларусі намалочана больш за 10,5 млн т збожжа з улікам рапсу і кукурузы. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.


У Мінскай вобласці сабралі 2 млн 838 тыс. т збожжа, у Гродзенскай — 2 млн 96 тыс. т, Брэсцкай — 1 млн 956 тыс. т, Магілёўскай — 1 млн 321 тыс. т, Гомельскай — 1 млн 246 тыс. т, Віцебскай — 1 млн 88 тыс. т.

Нарыхтавана 631 тыс. т сена (88% ад плана), звыш 13 млн т сенажу (91% ад плана), 18 млн 264 тыс. т сіласу (89% ад плана), 8 млн 952 тыс. т травяных кармоў у кармавых адзінках (88% ад плана). Кукуруза на сілас убрана з 93% плошчаў — гэта 912 тыс. га.

Цукровыя буракі сабраны на плошчы 81 тыс. га — гэта 74% ад плана. Накапана 3 млн 967 тыс. т караняплодаў пры сярэдняй ураджайнасці 491 ц/га. У Мінскай вобласці атрымана 1 млн 475 тыс. т, у Гродзенскай — 1 млн 341 тыс. т, Брэсцкай — 705 тыс. т, Магілёўскай — 386 тыс. т, Гомельскай — 36 тыс. т, Віцебскай — 24 тыс. т.

Бульбы накапана 715 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 333 ц/га — на 22 ц/га вышэй, чым летась. У разрэзе абласцей атрымана: у Мінскай — 208 тыс. т, Магілёўскай — 161 тыс. т, Брэсцкай — 137 тыс. т, Гродзенскай — 81 тыс. т, Гомельскай — 76 тыс. т, Віцебскай — 52 тыс. т.

Агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, па краіне сабрана 138 тыс. т пры ўраджайнасці 323 ц/га — на 17 ц/га вышэй, чым летась. Убрана 78% плошчаў.

Узнята зябліва на плошчы 413 тыс. га — гэта 29% ад плана. Назапашана 147 тыс. т мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных і калійных) у дзеючым рэчыве для зяблевай апрацоўкі і яравой сяўбы — 69% ад плана.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю