Top.Mail.Ru

Больш за 10,7 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы сабралі ў Беларусі

Больш за 10,7 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы сабралі ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.


«Па аператыўных звестках на 10 лістапада, з палёў краіны намалочана 10 725 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай. Гэта на 715 тыс. тон больш, чым на аналагічную дату мінулага года», — расказалі ў прэс-службе.

У разрэзе абласцей атрымана: у Мінскай — 2663 тыс. т, Брэсцкай — 2172 тыс. т, Гродзенскай — 2096 тыс. т, Гомельскай — 1366 тыс. т, Магілёўскай — 1359 тыс. т, Віцебскай — 1069 тыс. т.

  1. Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 97 % плошчаў, што складае 2239 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) складае 43,4 ц/га, што вышэй за леташнюю на 5,3 ц/га.
  2. Нарыхтавана льнотрасты 204 тыс. т, ураджайнасць вышэйшая за леташнюю на 11,8 ц/га.
  3. Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана са 100 % плошчаў, што складае звыш 1 млн га. Нарыхтавана сенажу 14009 тыс. т (больш за 100 % плана), сіласу — 19738 тыс. т (95 % плана), травяных кармоў — 9674 тыс. т кармавых адзінак (96 % плана).
  4. Цукровыя буракі ўбраныя з 96 % плошчаў, або 102 тыс. га. Накапана 5483 тыс. т караняплода. Ураджайнасць вышэйшая за леташнюю на 47 ц/га. На буракапрыёмныя пункты вывезена 75 % буракоў, што складае 4132 тыс. т.
  5. Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 227 тыс. т, што на 72 тыс. т больш, чым на гэту ж дату мінулага года. Засеяныя плошчы складаюць больш за 8 тыс. га, ужо ўбрана 99 %.
  6. Паднята зябліва на плошчы 900 тыс. га, што складае 63 % ад плана ў 1432 тыс. га.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю