Top.Mail.Ru
327

Больш за 100 пісьменнікаў стануць удзельнікамі Дня беларускага пісьменства ў Лідзе

Больш за 100 пісьменнікаў прымуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства ў Лідзе. Пра гэта журналістам расказаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, перадае БелТА.

«Афіцыйна дэлегацыя літаратараў складзе 116 чалавек — гэта прадстаўнікі з усіх рэгіёнаў краіны. Самай вялікай стане, вядома ж, дэлегацыя Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Апроч іх, сярод гасцей будуць і іншыя пісьменнікі, паэты, публіцысты, якія самастойна наведаюць свята», — адзначыў Аляксандр Карлюкевіч.

Ён расказаў, што ў гістарычным музеі пройдзе вечар народнага пісьменніка Мікалая Чаргінца. «Госцем стане народны артыст Беларусі Эдуард Ханок, — дадаў старшыня Саюза. — Вялікую праграму падрыхтавалі нашы гродзенскія калегі на чале са старшынёй Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілай Кебіч. Гэта будуць розныя конкурсы, падвядзенне вынікаў. Нават тыя, хто не прыедзе на свята, уманціраваныя ў розныя паэтычныя і мастацкія мерапрыемствы».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю