Больш за 11,1 млн т збожжа з улікам рапсу і кукурузы сабралі ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
«Па аператыўных звестках на 1 снежня, з палёў краіны намалочана 11 119 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай. У разрэзе абласцей атрымана: у Мінскай — 2775 тыс. т, Брэсцкай — 2219 тыс. т, Гродзенскай — 2192 тыс. т, Гомельскай — 1450 тыс. т, Магілёўскай — 1404 тыс. т, Віцебскай — 1079 тыс. т», — расказалі ў прэс-службе.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 99 % плошчаў, што складае 2278 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) складае 43,7 ц/га, што вышэй за леташнюю на 5,6 ц/га.
- Нарыхтавана льнотрасты 215 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за леташнюю на 12,2 ц/га.
- Цукровых буракоў накапана 6058 тыс. т караняплода. На буракапрыёмныя пункты вывезена 88 % ад накапаных буракоў, што складае 5347 тыс. т.
- Паднята зябліва на плошчы 1418 тыс. га, што складае 99 % ад плана ў 1432 тыс. га.