У сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках намалочана збожжа з улікам рапсу і кукурузы 11 349 тыс. т. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Паводле аператыўных даных на 9 лістапада, Мінская вобласць сабрала 3114 тыс. т, Гродзенская — 2288 тыс. т, Брэсцкая — 2057 тыс. т, Магілёўская — 1394 тыс. т, Гомельская — 1318 тыс. т, Віцебская — 1178 тыс. т.
Нарыхтавана 638 тыс. т сена (89% ад плана), 13 168 тыс. т сенажу (92%), 19 911 тыс. т сіласу (97%). Травяных кармоў — 9442 тыс. т кармавых адзінак, што складае 93% ад плана.
Кукуруза на сілас убрана са 100% плошчаў, што складае 999 тыс. га.
Цукровыя буракі ўбраныя з плошчы 103 тыс. га, што складае 95% ад плана ў 109 тыс. га. Накапана 5224 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 508 ц/га. У Мінскай вобласці атрымана 1938 тыс. т, у Гродзенскай — 1757 тыс. т, Брэсцкай — 945 тыс. т, Магілёўскай — 507 тыс. т, Гомельскай — 42 тыс. т, Віцебскай — 35 тыс. т.
Усяго гародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, па краіне сабрана 181 тыс. т ураджайнасцю 326 ц/га. Убрана 97% плошчаў.
Паднята зябліва на плошчы 886 тыс. га, што складае 62% ад плана ў 1 млн 436 тыс. га.
Назапашана мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад зяблевую апрацоўку і яравую сяўбу 185 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 87% да плана.