«Вынік на бягучую дату вышэйшы за леташні больш чым на 470 тыс. т. Набліжаючыся да фінішу, аграрыі краіны зноў устанаўліваюць рэкорд па сабраным ураджаі», — адзначылі ў прэс-службе.
Нарыхтавана: сена 639 тыс. т (89% ад плана), сенажу — 13 254 тыс. т (93%), сіласу — 20 101 тыс. т (98%), травяных кармоў — 9518 тыс. т кармавых адзінак (94%).
Цукровыя буракі ўбраныя з плошчы 108 тыс. га, што складае 99% ад плана ў 109 тыс. га. Накапана 5597 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 519 ц/га. У Гродзенскай вобласці атрымана 2013 тыс. т, у Мінскай — 1938 тыс. т, у Брэсцкай — 1015 тыс. т, Магілёўскай — 552 тыс. т, Гомельскай — 44 тыс. т, Віцебскай — 35 тыс. т.
Усяго гародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, па краіне сабрана 196 тыс. т ураджайнасцю 339 ц/га. Убрана 99% плошчаў. Паднята зябліва на 1283 тыс. га, што складае 89% ад плана.
Назапашана мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад зяблевую апрацоўку і яравую сяўбу — 101% да плана.