Больш за 11 тыс. дрэў і кустоў высадзяць у Мінскай вобласці падчас восеньскай акцыі па азеляненні. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.
Маштабная акцыя #МінскаяВобласцьСадАдзінства стартуе 1 кастрычніка. «Прадпрыемствы ЖКГ цэнтральнага рэгіёна запрашаюць насельніцтва, арганізацыі, працоўныя калектывы і моладзь далучыцца да пасадкі дрэў і кустоў у дварах, парках і скверах. Усяго па вобласці плануюць высадзіць больш за 3,7 тыс. дрэў і 7,8 тыс. кустоў», — адзначылі ў прэс-службе.
Удзельнікаў забяспечаць неабходным інвентаром па месцы жыхарства і пасадачным матэрыялам.