Top.Mail.Ru
149

Больш за 11 тыс. валанцёраў былі задзейнічаны на прыбіранні снегу

Больш за 11 тыс. валанцёраў БРСМ былі задзейнічаны на прыбіранні снегу. Аб гэтым БелТА паведаміла сакратар ЦК БРСМ Святлана Паўленіна.



«Штогод БРСМ праводзіць рэспубліканскую дабрачынную акцыю „Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям“, якая накіравана на аказанне дапамогі адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам пажылога ўзросту, ветэранам вайны і працы, асобам, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, і ўключае некалькі састаўных частак, што сістэматызуюць увесь комплекс работ валанцёраў. Адна з іх — „Эстафета дабра“ — правядзенне мерапрыемстваў па прыбіранні снегу прыдамавых тэрыторый у перыяд снегападаў», — расказала Святлана Паўленіна.

Паводле яе слоў, у гэтым годзе акцыя пашырыла спектр сваёй дзейнасці ў сувязі з тым, што тэрыторыя Беларусі аказалася ў зоне актыўных атмасферных франтоў ад цыклону «Улі». «Безумоўна, у першую чаргу валанцёры адпраўляліся на дапамогу пажылым людзям, аднак таксама яны актыўна ўключыліся ў прыбіранне снегу і на вуліцах населеных пунктаў, аказваючы пасільную дапамогу камунальным службам. Па ўсёй краіне 11 346 валанцёрамі руху БРСМ „Добрае сэрца“ было арганізавана 1872 працоўныя дэсанты», — сказала Святлана Паўленіна.

Пры кожным тэрытарыяльным камітэце саюза моладзі працуюць гарачыя тэлефонныя лініі па прыёме зваротаў аб аказанні дапамогі ў рамках «Эстафеты дабра». Нумары тэлефонаў размешчаны на інтэрнэт-партале «Моладзь Беларусі» і ў сацыяльных сетках.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю