Больш за 12,8 тыс. аперацый правялі ў 4-й бальніцы Мінска за студзень — ліпень, расказаў журналістам загадчык аперацыйнага ўралагічнага аддзялення 4-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска ўрач-хірург Валерый Лялюк, перадае БелТА.
«На сёння ў бальніцы выканана больш за 12,8 тыс. аперацый за сем месяцаў гэтага года. З іх больш за 5 тыс. — уралагічныя. Колькасць складаных і высокатэхналагічных аперацый складае практычна 30 %, экстранных — 15-17 %», — адзначыў Валерый Лялюк.
У аперацыйным уралагічным аддзяленні сем аперацыйных. «Калі 10 гадоў таму колькасць адкрытых аперацый на нырках з нагоды захворванняў, анамалій, мачакаменнай хваробы або траўмаў складала ад 17 % да 30 % у год, то цяпер гэтая лічба ніжэйшая за 1,5 % за год», — дадаў хірург.
«Мы першыя ў рэспубліцы ўвялі ў строй новы лазерны комплекс Raykeen. Гэта 80-ватны лазер, які, мы спадзяёмся, праявіць сябе з лепшага боку», — сказаў Валерый Лялюк.