Top.Mail.Ru

Больш за 13,6 га прасек уздоўж ЛЭП расчышчана для засцярогі ад падзення дрэў у Беларусі з пачатку года

У Беларусі з пачатку года для засцярогі ад падзення дрэў расчышчана больш за 13,6 га прасек уздоўж ліній электраперадачы напружаннем 10-35 кВ. Аб гэтым расказаў першы намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер ДВА «Белэнерга» Міхаіл Шавалдзін.



Гэта складае больш за 79% ад гадавога плана, падкрэсліў Міхаіл Шавалдзін. Акрамя таго, сумесна з прадпрыемствамі лясной гаспадаркі наведзены парадак на прылеглых да прасек тэрыторыях працягласцю больш як 1,24 тыс. км.

Адказваючы на пытанне аб механізме ўзаемадзеяння з леснікамі, ён удакладніў, што працэс мае комплексны характар. «Гэта сумесная работа энергетыкаў і спецыялістаў Мінлясгаса. Кожны выконвае свае задачы: нехта займаецца арганізацыйнымі пытаннямі, нехта — непасрэдна высечкай і раскарчоўкай. Важна, каб работы выконвалі прафесіяналы, таму мы цесна кааперуемся з лясной гаспадаркай», — растлумачыў Міхаіл Шавалдзін.

Ён таксама выказаў падзяку Міністэрству лясной гаспадаркі за садзейнічанне ў забеспячэнні надзейнасці электразабеспячэння.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю