Top.Mail.Ru

Больш за 1300 чалавек прынялі ўдзел у абласным суботніку на Міншчыне

Сярод удзельнікаў суботніка — работнікі Мінскага аблвыканкама, усіх райвыканкамаў і Жодзінскага гарвыканкама, дэпутаты абласнога і раённых Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў Міншчыны.


Першы ў 2026 годзе суботнік у цэнтральным рэгіёне адкрывае традыцыйны месячнік добраўпарадкавання. Выконваючы даручэнне кіраўніка дзяржавы, суботнік вырашана было правесці ў гаспадарках вобласці і папрацаваць на навядзенні парадку на жывёлагадоўчых аб’ектах.

Працоўны дэсант на ААТ «Нястанавічы-Агра» ўзначаліў губернатар Аляксей Кушнарэнка.

— Акцэнт — на сельскагаспадарчыя аб’екты: жывёлагадоўчыя комплексы, мехдвары, складскія, вытворчыя памяшканні. Я ўдзячны дэпутатам усіх узроўняў, кіраўнікам і спецыялістам райгарвыканкамаў: усе без выключэння выйшлі на суботнік. Асаблівы акцэнт — на замацаваныя гаспадаркі, якія ёсць у кіраўнікоў райвыканкамаў, — сказаў кіраўнік Мінаблвыканкама. — Мы ж разам з памочнікам Прэзідэнта па Мінскай вобласці Аляксандрам Коханам вырашылі правесці суботнік у «Нястанавічах-Агра», каб, з улікам тых задач, якія паставіў Кіраўнік дзяржавы — і папрацаваць тут, і зацвердзіць комплексны план па навядзенні парадку. Прычым не толькі на малочнатаварным комплексе, але на ўсіх аб’ектах гаспадаркі: мехдвары, іншых МТК, бліжэйшых тэрыторыях разам з населенымі пунктамі, якія тут знаходзяцца. Мы ў комплексе разглядаем развіццё гэтых тэрыторый.

На Смалявіччыне суботнік разгарнуўся на малочнатаварнай ферме гаспадаркі «ЖодзінаАграПлемЭліта» — дапамагчы аграрыям прыехала старшыня абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая.

У Маладзечне прывялі ў парадак фермы і тэрыторыі ў ААТ «Дубрава-2013»: адрамантавалі і пафарбавалі вароты, устанавілі новую агароджу, прыбралі смецце.
У Слуцкім раёне працоўны дэсант працаваў на малочнатаварным комплексе «Квасынічы», дзе работнікі Слуцкага райвыканкама займаліся прыборкай прылеглых тэрыторый.


Усяго ў цэнтральным рэгіёне ў 2026 годзе запланаваны ўладкаванне і рамонт 206 спартыўных і дзіцячых гульнявых пляцовак, пасадка больш як 15 тыс. дрэў і звыш 20,5 тысячы кустоў, устаноўлена і адрамантавана 2,5 тысячы кантэйнераў для збору адходаў, з іх 542 кантэйнеры для раздзельнага збору, будзе зроблены рамонт вулічна-дарожнай сеткі на плошчы звыш 1,3 млн. кв. м, знос 828 пустых і трухлявых жылых дамоў, высадка больш за 1,5 млн кветак на тэрыторыях населеных пунктаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю