Top.Mail.Ru
249

Больш за 133 тыс. замежнікаў наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года

З пачатку года ў Беларусь прыбылі 133 138 чалавек з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу. Большасць падарожнікаў прыехалі з краін — суседзяў — Літвы, Латвіі і Польшчы. Пра гэта БелТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.



Усяго з 15 красавіка 2022 года нашу краіну наведалі 1 164 874 жыхары Еўропы. Так, з Латвіі прыбылі 370 928 чалавек, з Літвы — 636 756, з Польшчы — 118 127. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь заехалі 39 063 чалавекі. 

У памежным ведамстве нагадалі, што кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб прадаўжэнні бязвізавага ўезду для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2025 года ўключна. Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку «Граніца Беларусі».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю