Школьныя паркі Беларусі папоўняць больш за 150 новых аўтобусаў. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
«Абнаўленне транспарту — уклад у даступнасць адукацыі і бяспеку кожнага дзіцяці. У 2026 годзе на дарогі выйдуць 155 новых школьных аўтобусаў. У арсенале таксама тры сучасныя мадэлі МАЗ, уключаючы спецтранспарт з пад’ёмнікамі для дзяцей з інваліднасцю. Бо дарога да ведаў павінна быць камфортнай і даступнай для кожнага», — адзначылі ў ведамстве.
Першая партыя машын ужо ў школьных аўтапарках: 26 аўтобусаў паступілі ў рэгіёны. Першымі абнаўленне атрымалі Брэсцкая, Віцебская і Мінская вобласці. Астатнія рэгіёны таксама ў хуткім часе атрымаюць новыя школьныя аўтобусы.