Больш за 150 тыс. дзевяці- і адзінаццацікласнікаў стануць выпускнікамі ў гэтым годдзе. Пра гэта расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў, паведамляе БелТА.
Гаворачы аб заканчэнні гэтага навучальнага года, Сяргей Пішчоў адзначыў, што ў гэтым годзе выпускаецца крыху больш за 100 тыс. дзевяцікласнікаў, а каля 56 тыс. дзяцей у гэтым годзе сканчаюць адзінаццаты клас. «Для выпускнікоў дзевятых і адзінаццатых класаў забяспечана магчымасць атрымання адукацыі ў 47 універсітэтах, з якіх 42 дзяржаўнай формы ўласнасці, а таксама ў каледжах, куды могуць паступіць нашы рабяты як пасля дзевяці, так і пасля адзінаццаці класаў», — расказаў ён.
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі — начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандра Пятрова дадала, што ў Беларусі дзейнічае 292 навучальныя ўстановы, якія будуць ажыццяўляць прыём на ўзровень сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Сярод гэтых устаноў — каледжы, філіялы ВНУ, вучылішчы алімпійскага рэзерву, гімназіі і каледжы мастацтваў. «Традыцыйна мы прымаем абітурыентаў ва ўсе ўстановы», — падкрэсліла яна.