Top.Mail.Ru

Больш за 153 тыс. дэпазітных рахункаў адкрыта ў Беларусі па праграме «Сямейны капітал»

У Беларусі на 1 красавіка для шматдзетных сем’яў адкрыта 153,1 тыс. дэпазітных рахункаў «Сямейны капітал». Аб гэтым паведамляе БелТА.


З іх 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў — на $826 млн і 70,4 тыс. дэпазітных рахункаў — на 1,9 млрд рублёў.

На датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена каля 103 тыс. заяў. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў — 80 %, на атрыманне медыцынскіх паслуг — 9 %, на атрыманне адукацыі — 10 %, на набыццё тавараў для інвалідаў — 1 %.

Прынята 100 тыс. рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, з іх у Брэсцкай вобласці — 21,2 тыс., Віцебскай — 9,7 тыс., Гомельскай — 16 тыс., Гродзенскай — 12 тыс., Мінскай — 17,2 тыс., Магілёўскай — 10,1 тыс. і ў Мінску — 13,8 тыс.

У Мінпрацы нагадалі, што сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці. З 1 студзеня 2026 года памер сямейнага капіталу складае 35 505 рублёў. У такім памеры сямейны капітал прызначаецца сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2026 года.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю