Top.Mail.Ru

Больш за 153 тыс. замежнікаў наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года

Беларусь з пачатку года наведалі больш за 153 тыс. замежнікаў без віз. Пра гэта БелТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.



З 1 студзеня бягучага года ў Беларусі пабывалі 153 639 замежных грамадзян з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу. Большасць падарожнікаў прыехала з краін — суседзяў Беларусі: Літвы, Латвіі і Польшчы.

Усяго з 15 красавіка 2022 года нашу краіну наведалі 1 411 808 жыхароў Еўропы. З Латвіі прыбылі 450 118 чалавек, Літвы — 716 633, Польшчы — 157 654. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь заехалі 87 403 чалавекі.

У беларускім пагранічным ведамстве нагадалі, што кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб прадаўжэнні бязвізавага ўезду для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю