Top.Mail.Ru
131

Больш за 190 трымальнікаў еўрабондаў замянілі іх на дзяржаблігацыі Беларусі

Больш за 190 трымальнікаў еўрабондаў замянілі іх на дзяржаблігацыі Беларусі. Аб гэтым паведамляе БелТА.


29 снежня 2025 года ажыццёўлена замена еўрааблігацый з пагашэннем 29 чэрвеня 2027 года на дзяржаўныя аблігацыі Рэспублікі Беларусь выпуску нумар 355 у аб’ёме $9,4 млн.

Дзяржаўныя аблігацыі выпуску нумар 355 пераведзены ва ўліковую інфраструктуру Нацыянальнага разліковага дэпазітарыя для залічэння на рахункі трымальнікаў еўрааблігацый Беларусь-2027.

«Замена ажыццёўлена 194 трымальнікам, якія прайшлі верыфікацыю ў РУП „Рэспубліканскі цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер“. У рамках замены выплачваецца раней акумуляваны па еўрааблігацыях Рэспублікі Беларусь працэнтны даход з улікам пацвярджэння трымальнікамі правоў валодання гэтымі каштоўнымі паперамі на адпаведныя даты выплат даходу», — адзначылі ў Мінфіне.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю